Паводле даследавання Associated Press, школы ў ЗША сутыкаюцца з недахопам і працяглымі затрымкамі (да некалькіх месяцаў) у дастаўцы самых важных школьных прылад — ноўтбукаў і іншага абсталявання, неабходнага для анлайн-навучання.
Тры найбуйнейшыя камп’ютарныя кампаніі свету — Lenovo, HP і Dell — заявілі школьным акругам, што ў іх недахоп амаль 5 мільёнаў ноўтбукаў. У некаторых выпадках становішча пагаршаецца санкцыямі адміністрацыі Трампа ў дачыненні да кітайскіх пастаўшчыкоў. Такая сітуацыя назіраецца як мінімум у 15 штатах, адзначаюць пастаўшчыкі, камп’ютарныя кампаніі і галіновыя аналітыкі.
Паколькі навучальны год з-за каранавіруса пачынаецца ў многіх месцах у фармаце анлайн, выкладчыкі па ўсёй краіне асцерагаюцца, што недахоп камп’ютараў пагоршыць няроўнасць і стане галаўным болем для вучняў, іх сем’яў і настаўнікаў.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.