ЗША: школьнікі атрымалі грант на ўдасканаленне ражка для марожанага

У Дэнверы 14-гадовыя школьнікі Сэм Насіф і Олівер Грынвалд атрымалі грант у памеры $50 тысяч на ўдасканаленне ражка для марожанага.

Вынаходка была зроблена яшчэ чатыры гады назад. Праходзячы міма кафэ, сябры заўважылі за сталом кампанію малых, запэцканых марожаным, якое капала з вафельных ражкоў. Тады да іх і прыйшла ідэя аб удасканаленні ражка, каб прадухіліць такія выпадкі. Яны вырашылі дапоўніць ражок ахоўным кольцам, якое затрымлівае кроплі.

На працягу некалькіх гадоў хлопчыкі распрацоўвалі новую форму, пакуль, нарэшце, не атрымалі дастойны вынік: ражок з кольцам пакідае рукі чыстымі, прывабна выглядае і да таго ж дазваляе дапоўніць марожанае шакаладам і цукеркамі.

Падлеткі прадставілі сваю вынаходку на тэлепраграме Shark Tank і атрымалі ад мясцовага бізнесмена сродкі на яго камерцыйнае ўкараненне.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *