ЗША: школьнікі штата Каларада будуць вучыць гісторыю пра генацыд армян і яўрэяў

Гісторыя генацыду армян у Асманскай імперыі у 1915 годзе, а таксама Халакосту будзе выкладацца ў дзяржаўных школах штата Каларада. Адпаведную рэзалюцыю прыняла Палата прадстаўнікоў штата.

Пры гэтым афіцыйны тэкст законапраекта не згадвае аб вывучэнні генацыду іншых народаў, вынішчаных у Турцыі адначасова з армянамі (грэкаў, асірыйцаў і езідаў). У тэксце толькі адзначаецца, што ў школах трэба выву­чаць акты масавай жорсткасці, у тым ліку (але не толькі) Халакост і генацыд армян.

Раней у інтэрв’ю Sputnik Арменія прадстаўнік асірыйскай абшчыны ў Францыі са шкадаваннем адзначаў, што армянская абшчына амаль не падтрымлівае іх у гэтым пытанні (за выключэннем асобных актывістаў).

Адзначым: у школах ЗША амаль не выкладаецца гісторыя генацыду амерыканскіх індзейцаў. У 2015 го­дзе Універсітэт Пенсільваніі высветліў, што ў 87% школьных падручнікаў у ЗША не выкладаецца гісторыя індзейцаў пасля 1900 года. Толькі ў адным штаце з пяцідзесяці, у Вашынгтоне, у падручніках выкарыстоўваецца выраз “генацыд мясцовага насельніцтва”.

А ў самім штаце Каларада толькі ў 2019 годзе ў школы вярнулі тэму пра знішчэнне індзейцаў. Да гэтага школьнікі атрымлівалі заданне апісаць, як цяжка было еўрапейскім каланістам змагацца з індзейцамі.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.