ЗША: студэнты паставілі помнік вавёрцы

- 12:05Паралелі

Помнік у гонар вавёркі, па віне якой былі сарваны заняткі, устанавілі за свой кошт студэнты адной з амерыканскіх ВНУ. Фота невялікага мемарыяла размясціў 20 кастрычніка сайт Reddit са спасылкай на сацыяльную сетку Facebook.

“Добрай памяці Спаркі. Вавёрка, якая шукала святло нават у самыя цёмныя часы”, — абвяшчае шыль­да на помніку.

Паведамляецца, што вавёрка раней перагрызла правады, з-за чаго ў ВНУ не было заняткаў на працягу двух дзён. Жывёла, на жаль, падчас гэтай “акцыі” загінула. Помнік быў усталяваны за кошт сродкаў старшакурс­нікаў.