ЗША: студэнты зноў выйшлі на вуліцу з заклікам да кантролю над зброяй

Праз год пасля леташніх дэманстрацый у падтрымку рэформы па кантролі над зброяй і праз год і месяц пасля масавага расстрэлу навучэнцаў у сярэдняй школе Паркленд у Фларыдзе амерыканскія студэнты арганізавалі масавыя дэманстрацыі ў знак пратэсту супраць гвалту са зброяй, а таксама ў памяць аб 17 загінуўшых. Пратэсты прайшлі ў сталіцы, а таксама ў іншых гарадах па ўсёй краіне, паведамляюць СМІ і сацыяльныя сеткі.

Скандзіруючы лозунгі, накшталт “Эй-эй, хо-хо, NRA (National Rifle Association of America, Нацыянальная стралковая асацыяцыя) павінен сысці” і “Кнігі, а не кулі”, студэнты з Мэрыленда, Віргініі і Вашынгтона  (акруга Калумбія) прыйшлі на Капіталійскі ўзгорак 14 сакавіка, каб выказаць сваю заклапочанасць і запатрабаваць ад Кангрэса ЗША прыняць меры, якія пакладуць канец гвалту з прымяненнем зброі.

Тыя, хто маршыраваў на Капітоліі, нагадалі пра загінуўшых у стральбе ў школе Паркленд, выпусціўшы ў неба 17 паветраных шароў у памяць аб кожнай ахвяры, павярнуўшыся пры гэтым да Белага дома спінай падчас мінуты маўчання, якая працягвалася 17 мінут.

Дэманстранты, як і многія іншыя амерыканцы, лічаць, што, нягле­дзячы на павелічэнне колькасці заканадаўчых актаў, сапраўдны прагрэс у сферы праверак патэнцыяльных уладальнікаў агнястрэльнай зброі так і не дасягнуты, што ў сваю чаргу абумоўлена пазі­цыяй урада і рознагалоссямі ў Кангрэсе ЗША.

Нагадаем, што стральба ў сярэдняй школе ў Паркленд стала самай крывавай па ліку ахвяр з 2012 года. Тады пры нападзе на школу ў Сэндзі Хук загінулі 26 чалавек.