Дакладны разлік

- 21:12Абитуриент

Улічваючы патрэбы эканомікі краіны, будаўніцтва лагістычных цэнтраў, у 2019 годзе ў Жодзінскім дзяржаўным політэхнічным каледжы (філіял БНТУ) з’явілася новая спецыяльнасць — “Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы”.

Аперацыйны лагіст каардынуе рух тавараў на шляху ад вытворчасці да пунктаў рэалізацыі. Менавіта ён арганізуе транспартныя перавозкі і складзіраванне грузаў, плануе і ажыццяўляе іх якасную дастаўку па пэўнай цане ў патрэбны час і ў вызначанае месца. 

Прафесію лагіста выбіраюць абітурыенты, якія могуць хутка прымаць рашэнні і ўмеюць арыентавацца ў любой сітуацыі.  

“Асноўная задача аперацыйнага лагіста — аптымізацыя працэсаў забеспячэння, складзіравання, размеркавання, транспартавання тавару, а таксама вырашэнне іншых вытворчых задач, — пераліч­вае адказны сакратар прыёмнай камісіі Жо­дзінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Вольга Сяменава. — Аперацыйная лагістыка дазваляе зводзіць у адзіную сістэму многія вытворчыя сувязі, вялікі аб’ём інфармацыі і ў канчатковым выніку аптымізаваць функцыянаванне ўсёй сістэмы вытворчасці і рэалізацыі гатовай прадукцыі”.

 

Чытайце ў нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.