“Настаўніцкая газета” выходзіць з 20 снежня 1945 года.
Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” створана ў лютым 2001 года (зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб за № 190207769 26.02.2011). Заснавальнік установы — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Галоўны рэдактар — Вадзім Аляксандравіч Кнышаў.
У адпаведнасці са Статутам установы, яе асноўнай мэтай з’яўляецца рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, міжнароднай і іншых сферах.
Задачамі ўстановы з’яўляюцца:
- аб’ектыўнае асвятленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы;
- садзейнічанне развіццю нацыянальнай культуры і папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей;
- інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі;
- распаўсюджванне прававой і інструктыўна-метадычнай інфармацыі;
- папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту.
Установа ажыццяўляе вытворчасць і выпуск сродкаў масавай інфармацыі:
- газеты “Настаўніцкая газета” (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 972 ад 6.01.2010);
- штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета” (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 709 ад 30.07.2010);
- штотыднёвай газеты для падлеткаў “Переходный возраст” (заснавальнік — грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 107 ад 24.11.2010);
- штомесячнай газеты для падлеткаў “Раніца” (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 973 ад 30.07.2010);
- штомесячнай газеты для замяшчальных бацькоў і спецыялістаў па сямейным уладкаванні «Домой!» (заснавальнік — Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 1669 ад 24.10.2013);
- штомесячны часопіс аб беларускім спорце “Спортtime” (заснавальнік — Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, установа “Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў”, установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”; пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі № 1767 ад 05.06.2015).