Харчаванне па новых правілах

- 21:10Школа управления

Новыя  правілы школьнага харчавання замацаваны пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2022 года № 917.

У дакуменце, у прыватнасці, адзначана, што фінансаванне расходаў на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, спе­цыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспуб­ліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Планаванне расходаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на фінансавы год на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў пачатковых, базавых, сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца зыходзячы з колькасці навучэнцаў, памераў грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень з улікам павышаючага каэфіцыента ў выпадку, калі яго прымяненне прадугледжана заканадаўствам у сферы арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, і колькасці дзён харчавання ў год.

Плата за харчаванне навучэнцаў ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі штомесяц не пазней 25 чысла бягучага месяца на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі па ўліку бюджэтных і іншых дзяржаўных сродкаў арганізацый, якія вызначаюцца заснавальнікамі ўстаноў адукацыі і (або) аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) у адпаведнасці з бюджэтным заканадаўствам.

Запазычанасць па аплаце за харчаванне навучэнцаў спаганяецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

 

Чытайце ў дадатку “Школа кіравання” ў нумары ад 17 студзеня 2023 года.