Штомесячны арганізацыйна-метадычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 17 лістапада. У сённяшнім дадатку — увага бяспечным паводзінам.

- Магчымасці павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў тлумачыць прарэктар па вучэбнай рабоце АПА Ірына Дзюба.
- Аб правілах пажарнай бяспекі ў школе расказвае падпалкоўнік унутранай службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Станіслаў Кісялёў.
- Галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага гаркама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Алег Жук тлумачыць, як пазбегнуць траўматызму.
- У рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі” — каментарыі да актуальных пытанняў.





