Пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2023 года № 942 вызначаны нарматывы расходаў на навучанне ва ўстановах адукацыі на 2024 год.
Згодна з прававым актам нарматывы выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца на 2024 год будуць складаць:
* ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, — Br3109,52 у год, у сельскіх населеных пунктах — Br7058,31 у год;
* ва ўстановах дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, — Br4033,85, у сельскіх населеных пунктах — Br4943,08;
* ва ўстановах, у якіх асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, — Br4940,17, сярэдняй спецыяльнай адукацыі — Br4438,16.
Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастановы ўрада:
* ад 29 снежня 2018 года № 975 “Аб фінансаванні дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі”;
* ад 26 снежня 2020 года № 762 “Аб фінансаванні дзяржаўных устаноў дашкольнай адукацыі”;
* ад 30 снежня 2021 года № 777 “Аб фінансаванні дзяржаўных устаноў адукацыі”.
Па матэрыялах pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота з архіва рэдакцыі