Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 16 лютага.
У сённяшнім дадатку «Школа кіравання» — адукацыйныя маршруты для школьнікаў і арганізацыя рамонтных работ падчас летніх канікул.
- Пра развіццё адукацыйнага турызму ў нашай краіне расказвае намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Аляксандр Мацюшонак.
- Пра выкананне закона аб абароне персанальных даных пры арганізацыі і правядзенні ЦЭ нагадвае Надзея Швед, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.
- Алгарытмам парадку фарміравання лакальнага каштарыса на рамонт дзеляцца дырэктар сярэдняй школы № 20 Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Аляксандр Агеявец і кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва БДТУ Юлія Дардзюк.