У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны патлумачылі, як аформіць пастаянную або часовую дыстанцыйную работу.
Дыстанцыйная работа можа быць пастаяннай, часовай (на перыяд да 6 месяцаў у каляндарным годзе) або камбінаванай (чаргаванне (пастаянна або часова) работы па месцы знаходжання наймальніка і дыстанцыйна).
Фота pixabay.com
Так, для пастаяннай дыстанцыйнай работы патрабуецца заключэнне працоўнага дагавора з работнікам з уключэннем у яго такой умовы або дадатковага пагаднення аб змене вызначаных бакамі ўмоў працоўнага дагавора.
Гаворачы аб камбінаванай дыстанцыйнай рабоце, у профільным ведамстве адзначылі, што калі яна афармляецца на старце працоўнай дзейнасці, то адпаведная ўмова ўключаецца ў працоўны дагавор. Калі работніка пераводзяць з пастаяннай дыстанцыйнай работы на камбінаваную, то гэта карэкціруецца заключэннем дадатковага пагаднення.
У выпадках, калі ініцыятыва аб пераводзе на камбінаваную дыстанцыйную работу паступіць ад наймальніка, пачне дзейнічаць артыкул 32 Працоўнага кодэкса, які тычыцца змянення істотных умоў працы. Так, наймальнік павінен папярэдзіць за месяц, абгрунтаваць прычыну, чаму прапануе перайсці на дыстанцыйную работу. Згаджаючыся, работнік працягне працоўныя адносіны далей у дыстанцыйнай форме. Калі яго гэта не задаволіць, ён мае права адмовіцца, і пры звальненні яму выплацяць двухтыднёвы сярэдні заробак.
Часовая дыстанцыйная работа афармляецца на любы тэрмін да 6 месяцаў і не патрабуе ўнясення змяненняў у працоўны дагавор. Наймальніку дастаткова выдаць загад.
Па матэрыялах Pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ