Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 18 кастрычніка.
- Пра работу камісій па тэхнічных аглядах будынкаў устаноў адукацыі і цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый расказвае Марына Лясун, галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
- Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму — у цэнтры ўвагі старшага інспектара па асобых даручэннях галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь Ганны
Банадык. - Майстар-клас па стратэгічным планаванні прадстаўляе Алеся Зяневіч, дырэктар гімназіі № 28 імя Уладзіміра Караткевіча Мінска.
- У рубрыцы “Вам адказвае Міністэрства адукацыі” — тлумачэнні па самых актуальных пытаннях.