Анлайн-школа юнага матэматыка. Ужо адкрыта

- 8:30Адукацыйныя магчымасці

З 1 красавіка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адкрыў бясплатны доcтуп да анлайн-школы юнага матэматыка.

Навучанне будзе праходзіць у межах школьнай праграмы 5—11 класаў. Курс, распрацаваны выкладчыкамі механіка-матэматычнага факультэта, дасць дзецям магчымасць сістэматызаваць і праверыць уласныя веды, а таксама самастойна падцягнуць некаторыя тэмы.

Для вучняў кожнага класа арганізатары падрыхтавалі сем блокаў (адны заняткі на тыдзень), якія працягнуцца да канца навучальнага года. У кожны ўрок увой­дуць тэарэтычны матэрыял і 10 задач для самастойнай працы (і калі першы будзе даступны адразу пасля рэгістрацыі, заданні для асабістага выканання стануць даступныя па панядзелках). Адказы на іх школьнікі змогуц­ь убачыць пасля праходжання тэмы — у чацвер. Усе матэрыя­лы будуць  змешчаны на платформе Moodle.

Калі ў школьнікаў узнікнуць пытанні, яны змогуць задаць іх праз чаты і форумы і там жа абмеркаваць рашэнне непадатлівых задач (адказ можа заняць ад некалькіх хвілін да дзвюх гадзін). Для таго каб далучыцца да навучання, неабходна зарэгістра­вацца на сайце dl.bsu.by (выбраць ра­док “Дыстанцыйная матэматычная школа ММФ” і далей дзейнічаць па інструкцыі).

Пра размах праекта сведчыць колькасць зарэгістраваных: у канцы дня 1 красавіка іх было 673 чалавекі. А раніцай 6-га —  ужо 1720. Далучайцеся і вы, аматары матэматыкі!

Ірына ІВАШКА.
Фота аўтара.