«Каляндар памяці»: беларусы перагорт­ваюць сімвалічныя старонкі гісторыі

- 10:10Главная, Новости

Наша краіна рыхтуецца адзначыць галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. У гэтыя дні ва ўсіх рэгіёнах праходзяць тэматычныя мерапрыемствы і акцыі, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Перадсвяточны наст­рой пануе і ва ўстановах адукацыі. Для выхаванцаў прышкольных і стацыянарных лагераў праводзяцца экскурсіі па адметных мясцінах роднага краю.

Асноўная ўвага — тэме Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэтыя дні далёкага 1944 года нашу зямлю — вёска за вёскай, горад за горадам — Чырвоная Армія вызваляла ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пра той гераічны час нагадвае і акцыя “Каляндар памяці”. На сталічнай плошчы Перамогі штодзённа, пачынаючы з 22 чэрвеня, ва ўрачыстай абстаноўцы ўдзельнікі Паста № 1 горада-героя Мінска перагорт­ваюць сімвалічныя старонкі гісторыі. У акцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі.

Будзем разам адліч­ваць дні, якія засталіся да 3 ліпеня — самага галоўнага і ўрачыстага дня ў беларускім календары!

Ігар ГРЭЧКА
Фота Алега ІГНАТОВІЧА