Кожны ўрок выхоўвае

- 10:10Актуально, На парадку дня

Рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу ўрока ва ўстановах адукацыі абмеркавалі ў Гродне.

На сумеснае пася­джэн­не савета Гро­дзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, навукова-метадычнага савета і савета пры начальніку галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама запрасілі кіраўнікоў раённых вучэбна-метадычных кабінетаў рэгіёна.

— Кожны вучэбны прадмет валодае выхаваўчым патэнцыялам, — падкрэсліў начальнік га-­
лоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык. — Калі на выхаваўчую работу адводзіцца 3—4 га­дзіны на тыдзень, то на ўрокі — каля 30 гадзін. Нават падчас выкладання дакладных навук у педагога ёсць магчымасць раска­заць пра ролю навукі ў жыцці сучаснага грамадства, пра яе ўплыў на развіццё тэхналогій, пра дасягненні беларускіх вучоных. Мы выхоўваем грамадзяніна, чалавека, які жыве ў Рэспуб­ліцы Беларусь і павінен ведаць аб сваёй краіне, яе традыцыях як мага больш. Кожны прадмет дае для гэтага нямала сродкаў, і важна арганізаваць такую работу на высокім узроўні, у тым ліку і метадычную.

Калі на ўроку фарміраваць у дзяцей правільныя адносіны да працы, да свайго горада ці вёскі, да родных і блізкіх, вучыць іх ра­зумець каштоўнасць узаема­адносін і фарміра­ваць іх культуру, то вынік будзе. І гэта справа не толькі класнага кіраўніка, але і кожнага настаўніка-прадметніка, павінны быць задзейнічаны ўсе суб’екты адукацыйнага працэсу. Пра тое, як уключыць усе рэсурсы, каб дасягнуць пастаўленых задач, і ішла размова на пасяджэнні.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 15 лістапада 2022 года.