У сярэдняй школе № 4 Стоўбцаў адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.
Перад пасяджэннем удзельнікі мерапрыемства згодна з маршрутамі наведалі ўстановы адукацыі Стоўбцаў, у прыватнасці, азнаёміліся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу гімназіі № 1, дзе паглядзелі, як праводзяцца ўрокі рускай мовы, хіміі, матэматыкі і фізікі. У маршруце педагогаў, якія былі запрошаны на пасяджэнне калегіі, таксама значыліся сярэдняя школа № 2, дзіцячы сад № 8, аздараўленчы лагер “Нёман” і інш.
Літаратурна-краязнаўчы клуб “Прыстанька”, якім кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Таццяна Леанідаўна Мароз, на прыкладзе сваёй дзейнасці паказаў, як навучальнай установай сумесна з кінатэатрам “Беларусь” вядзецца работа па патрыятычным выхаванні навучэнцаў.
Адкрываючы пасяджэнне калегіі, Мікалай Башко, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, акрэсліў шэраг пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання. Так, адной з галоўных тэм стала аздараўленне навучэнцаў.
Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 15 лістапада 2022 года.