Моладзь VS непагадзь

- 12:32Адукацыйныя магчымасці

У БДУ прайшоў фестываль актыўнага ладу жыцця BSUFEST-2019. Нягледзячы на непагадзь, студэнты сабраліся ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта, каб разам правесці цудоўны пятнічны вечар.

Вясёлы пагодны настрой стваралі разам. Навуковыя, культурныя, спартыўныя і іншыя зоны — усяго больш за 20 тэматычных пляцовак — прыцягвалі ўдзельнікаў. Тут кожны мог знайсці занятак па душы. Інтэлектуальныя конкурсы, адукацыйныя лекцыі, выстава навукова-тэхнічных дасягненняў БДУ, навуковыя эксперыменты ад студэнтаў фізічнага, хімічнага, біялагічнага факультэтаў — трэба сказаць, што цікава было і тым, хто арганізоўваў пляцоўкі, і тым, хто прыйшоў паназіраць.

Маладыя вакалісты і танцоры змаглі прадэманстраваць сваё майстэрства ў конкурсе выканаўцаў. А завяршыўся вечар вялікім канцэртам з удзелам творчых калектываў і салістаў БДУ, а таксама запрошаных музыкаў.

Галіна СІДАРОВІЧ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.