Навучэнцы Мінскай вобласці сталі пераможцамі Рэспубліканскага турыстычнага злёту школьнікаў, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
У мерапрыемстве, якое праходзіла ў Бярэзінскім раёне, прынялі ўдзел 180 чалавек — каманды навучэнцаў 14—17 гадоў з усіх абласцей краіны і Мінска.
— Ключавы вектар турыстычнага злёту — актывізацыя турыстычнай і спартыўна-аздараўленчай работы, — акцэнтаваў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Праграма злёту накіравана на прапаганду турыстычна-краязнаўчага напрамку і рэалізуе задачу грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз прыцягненне да заняткаў турызмам.
Школьнікаў чакала спартыўная і конкурсная праграмы. Навучэнцы спаборнічалі паміж сабой у турыстычна-прыкладным мнагаборстве і ў тэхніцы пешаходнага турызму на дыстанцыі да 1000 м.
— Мы ганарымся навучэнцамі Міншчыны і жадаем ім поспехаў на турыстычным злёце навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, — падкрэсліў М. Башко.
Наталля САХНО