Нацыянальны брэнд

- 9:48Актуально, На парадку дня

“Высокая якасць адукацыі заўсёды была адным з брэндаў Беларусі”, — падкрэсліў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч на І Міжнароднай навукова-­метадычнай канферэнцыі “Забеспячэнне якасці адукацыі: стан, праблемы і перспектывы”.

Канферэнцыя прайшла ў сталіцы ў зале пасяджэнняў Выканаўчага камітэта СНД. Яе арганізатарам з’яўляецца Дэпартамент кантролю якасці адукацыі сумесна з Нацыянальным агенц­твам па забеспячэнні якасці адукацыі пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі нашай краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргыз­стана, Узбекістана, Таджыкістана, Кітая.

— Сістэма адукацыі і яе якасць — адзін з галоўных фактараў развіцця любой краіны, — адзна­чыў Аляксандр Бахановіч. — Безумоўна, мы павінны захаваць высокую якасць, таму што гэта і сацыяльная стабільнасць у грамадстве, і развіццё эканомікі, і высокакваліфікаваныя кадры, якія не толькі падтрымліваюць існуючыя галіны эканомікі, але і развіва­юць новыя, спрыяюць далейшаму росту, развіццю і росквіту нашай краіны. Якасць адукацыі — гэта перш за ўсё падрыхтоўка такіх спецыялістаў, якія ў поўнай меры адпавядаюць запытам нашых галін эканомікі, сацыяльнай сферы. Гэта цэлы комплекс падрыхтоўкі, не толькі навучання, але і выхавання. Таму што высокакваліфікаваны спецыяліст — своеасаблівы цэнтр прыцягнення іншых людзей, які канцэнтруе вакол сябе працоўныя калектывы і з’яўляецца драйверам развіцця той ці іншай галіны. Таму вельмі важна гэта развіваць.

Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 7 лютага 2023 года.