Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!

- 8:38Тэсцiраванне

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апра­цоўка адказаў і падлік вынікаў ажыццяўляецца па тэхналогіі ЦТ. Пасля завяршэння кожнага этапу (трэці этап завершыцца ў канцы красавіка) абітурыенты могуць атрымаць рашэнні тэставых заданняў для правядзення работы над памылкамі.

Пералік устаноў адукацыі, адказных за арганізацыю і правядзенне рэпетыцыйнага тэсціравання, размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Галіна СІДАРОВІЧ.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Графік правядзення ЦТ у 2020 годзе:

беларуская мова — 13 чэрвеня (субота);

руская мова — 15 чэрвеня (панядзелак);

грамадазнаўства — 17 чэрвеня (серада);

матэматыка — 19 чэрвеня (пятніца);

біялогія — 21 чэрвеня (нядзеля);

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспан­ская, кітайская) — 23 чэрвеня (аўторак);

хімія — 25 чэрвеня (чацвер);

фізіка — 27 чэрвеня (субота);

гісторыя Беларусі — 29 чэрвеня (панядзелак);

геаграфія — 1 ліпеня (серада);

сусветная гісторыя (найноўшы час) —  4 ліпеня (субота).

Рэзервовымі днямі правя­дзення ЦТ устаноўлены 8, 10 і 12 ліпеня.