У нумары ад 16 верасня 2022 года
Больш за год прайшло з прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 года № 99З “Аб абароне персанальных даных”. Але абарот персанальных даных, парадак іх апрацоўкі і абароны не страчваюць сваёй актуальнасці.
У сферы адукацыі апрацоўваецца проста велізарная колькасць персанальных даных вучняў, іх бацькоў, педагогаў і іншых асоб. Падрабязнасці – у размове з намеснікам начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Надзеяй ШВЕД.