Расказваем пра тэрміны прыёму ў школы і гімназіі для старшакласнікаў

- 13:02Новости, Школа управления

Пастановай Міністэрства адукацыі ад 5 красавіка 2024 года № 39 скарэкціравана пастанова ведамства ад 17 жніўня 2022 года № 269 “Аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах”, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Змяненнямі, у прыватнасці, прадугледжана ўстанаўленне тэрміну падачы заявы пры прыёме (залічэнні) у 10 клас гімназіі і сярэдняй школы, а таксама на свабодныя месцы ў 11 клас гімназіі і сярэдняй школы ў прыёмную камісію ў перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня года прыёму (залічэння).

Таксама ўнесены ўдакладненні ў частцы разліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) — пры прыёме (залічэнні) на свабодныя месцы ў 11 клас гімназіі і сярэдняй школы). Ён будзе вызначацца з прымяненнем правіл матэматычнага акруглення да адзінак (цэлых).

Пастанова ўступіла ў сілу 28 красавіка 2024 года.

Па матэрыялах Pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі