«Школа кіравання»: павышаем ключавыя кампетенцыі і нагадваем пра бяспечныя паводзіны перад навагоднімі святамі

- 12:00Новости, Школа управления

Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 15 снежня. 

У сённяшнім дадатку  — увага бяспечным паводзінам у навагоднія святы і павышэнню ключавых кампетэнцый.

  • Пра правілы бяспечных паводзін у навагоднія святы нагадвае падпалкоўнік унутранай службы Міністэрства па на­д­звычайных сітуацыях Станіслаў Кісялёў.
  • Пра школу актыўнага грамадзяніна, напрамкі яе развіцця расказвае кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і мала­дзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.
  • Дырэктар Лошніцкай гімназіі Юлія Саматыга дзеліцца вопытам арганізацыі метадычнага суправаджэння настаўнікаў.
  • Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 2 Наваполацка Кацярына Галынская для павышэння нарматыўна-прававых кампетэнцый прапануе воркшоп.