Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 24 студзеня.
- Дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Вольга Рыбаключава тлумачыць арганізацыйна-прававыя асновы дзейнасці школы.
- Агляд апошніх пастаноў Савета Міністраў, Міністэрства адукацыі.
- Пра магчымасці змешанага навучання маладых спецыялістаў расказвае старшыня клуба “Крыштальны журавель” Іван Якіменка.