Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 12 ліпеня.
Сёння ў дадатку “Школа кіравання” — каментарыі, тлумачэнні, парады.
- На пытанні па рамонце і добраўпарадкаванні тэрыторый навучальных устаноў адказвае галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Лясун.
- Загадчык падлеткавага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага наркалагічнага цэнтра Людміла Шпакоўская засяроджвае ўвагу на прафілактыцы дзіцячага алкагалізму.
- У рубрыцы “Дакументы і каментарыі” — новыя пастановы Міністэрства адукацыі і тлумачэнні па надзённых пытаннях.