Прэзідэнт Беларусі пацвярджае планы правесці Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Генеральным пракурорам Расіі.
—З першых сваіх крокаў падчас гэтага візіту ў Мінск вы адчулі, што прыехалі не да чужых людзей, як бы ні стараліся ў СМІ, асабліва я заўважыў апошнім часам, убіць клін паміж намі. Мы людзі вопытныя, асабліва вы — многае пабачылі ў жыцці ў сувязі са сваёй прафесіяй. Напэўна, разумееце, што вакол нас адбываецца, таму нікуды не дзецца ад гэтага палітычнага антуражу. Тым не менш хачу яшчэ раз пацвердзіць: вы прыехалі не ў чужую краіну. Вы наогул прыехалі як да сябе дадому. З гэтага вы павінны зыходзіць, — такімі словамі пачаў сустрэчу з Ігарам Красновым кіраўнік дзяржавы.
— Мы з вамі сустракаемся напярэдадні вельмі важнай падзеі. 4 лістапада правядзём Вышэйшы дзяржсавет, нягледзячы на праблемы, якія вакол, — і са здароўем людзей, іх лячэннем, і гэтак далей. Тым не менш гэта важны Вышэйшы дзяржсавет, паколькі за апошнія паўтара дзясятка гадоў мы робім рашучы крок у нашай інтэграцыі, — зрабіў акцэнт беларускі лідар. І ўдакладніў:
— Як сказаў Прэзідэнт Пуцін, мой калега, мы практычна тым самым здымаем многія, калі не ўсе, пытанні ў сферы эканомікі. Мы ствараем такім чынам — зноў жа яго словы — фундамент нашых будучых адносін. Як мы будзем нашы адносіны выбудоўваць? Я думаю, што паспяхова. Хацелася б, каб гэта быў канкрэтны моцны крок.
Дарэчы, на маючым адбыцца пасяджэнні Дзяржсавета кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся падпісаць 28 саюзных праграм. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія, напэўна, скажуць, быццам бы гэта робіцца таму, што Беларусі і Расіі “няма куды дзявацца”, паколькі ў дачыненні да абедзвюх краін дзейнічаюць санкцыі і для Беларусі застаецца адзін саюзнік. Але работа над саюзнымі праграмамі пачалася задоўга да ўсіх падзей і ў Беларусі, і ў Расіі, і да санкцый. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў:
Прэзідэнт Беларусі:
— Мы разгарнулі вельмі сур’ёзную работу па прызнанні генацыду беларускага, савецкага народа на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па прапанове генеральнага пракурора ідзе маштабная работа.
— Можа, сапраўды, мы лішні раз убачылі, хто ў нас сябры, хто ў нас сапернікі, а хто — сапраўдныя ворагі. Мы гэта бачым. Думаю, што кожны дзень будуць адкрывацца ўсё новыя і новыя факты.
На сустрэчы з Генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым Прэзідэнт Беларусі адрэагаваў і на мілітарызацыю, што прадаўжаецца ўздоўж заходніх граніц Беларусі:
— Апошні факт (напэўна, і ў Расіі заўважылі): з нелегальнай міграцыяй палякі на граніцы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў “Леапард”. Напэўна, вы здзівіцеся гэтаму. Але як з танкамі змагацца супраць мірных жыхароў, я не ведаю. Проста шукаюць любую падставу, каб прасунуць свае войскі бліжэй да нашых граніц. Чытай — граніц Саюзнай дзяржавы. Мы гэта ўсё бачым і, зразумела, будзем вельмі жорстка на гэта рэагаваць. Мы яшчэ пачакаем некаторы час, папярэдзім іх. А потым у нас ёсць што прасунуць бліжэй да граніц. У нас, а тым больш у Расійскай Федэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, нягледзячы ні на якую крытыку з іх боку.
Прэзідэнт Беларусі таксама папрасіў расійскі бок далучыцца да работы па расследаванні фактаў генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны:
— Вы ведаеце, што мы разгарнулі вельмі сур’ёзную работу па прызнанні генацыду беларускага, савецкага народа на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па прапанове генеральнага пракурора ідзе маштабная работа. Ведаю, што, калі мы звяртаемся, расіяне нам заўсёды аказваюць садзейнічанне і падтрымку. Хачу вас персанальна папрасіць, калі ў вас знойдзецца хоць крыху часу, каб вы далучыліся да гэтай работы. Думаю, мы на Беларусі не спынімся. Нам ёсць што сказаць і паказаць да Урала. Сталінград, пад Масквой, Ленінград… Самы сапраўдны генацыд.
Беларускі лідар лічыць, что трэба працаваць у гэтым напрамку, каб усім гэтым брыдкім і паскудным паказаць, якую ролю адыграў савецкі народ у гады Другой сусветнай, Вялікай Айчыннай войнаў, абараняючы свой суверэнітэт, бяспеку і правы чалавека.
Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.