Калі кіраўнікі навучальных устаноў не ўсведамляюць у поўнай меры важнасці комплексных мер бяспекі і адказнага падыходу да іх выканання, ніякія турнікеты і камеры не прадухіляць бяды.
Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Мінгарвыканкама па тэме гарантавання бяспекі ў навучальных установах сталіцы.
Як далажыў першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Падвойскі, праваахоўнікі правялі маніторынг сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі Мінска, перш за ўсё ў ВНУ і ССНУ. Характэрна, што нават у тых з іх, дзе ўсталяваны турнікеты і працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў (не ў форме) удавалася бесперашкодна не толькі праходзіць унутр устаноў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнай зброі. У 38 будынках ВНУ былі ажыццёўлены такія спробы, у 32 з іх прадметы былі пранесены бесперашкодна, у тым ліку ў 13 аб’ектах — макеты агнястрэльнай зброі.
Раман Галоўчанка пацікавіўся, якім было рэагаванне з боку кіраўніцтва ўстаноў, якім вынесены прадпісанні. Фармальныя адказы міліцыя атрымала, але каб пераканацца, ці прыняты рэальныя меры, трэба паўторна правесці маштабны маніторынг, лічыць прэм’ер-міністр. Ён нагадаў кіраўнікам устаноў, што бяспека — гэта перш за ўсё зона іх адказнасці.
— Можна хоць сто камер і турнікетаў усталяваць, але пакуль не будзе выпрацаваны алгарытм і не натрэніраваны персанал, эфекту не будзе, — падкрэсліў Раман Галоўчанка. — Таму наконт ВНУ і ССНУ, якія ў найбольшай групе рызыкі, трэба паўторна гэта адпрацаваць. Калі пасля такіх фактаў не будзе наведзены парадак — тады прабачце… Гэтага ніхто не зразумее.
Ён звярнуў увагу на тое, што мы не можам ведаць, ці ёсць сярод нас чалавек, у якога ў галаве з’явіліся думкі аб учыненні насільнага акта. І не ведаем, што паслужыць трыгерам для такіх дзеянняў.
— Таму тое, як ставяцца да гэтага ў ВНУ, выклікае, мякка кажучы, здзіўленне”, — падвёў вынік прэм’ер-міністр.
У Беларусі неабходна распрацаваць і зацвердзіць у форме нарматыўнага прававога акта крытэрыі і падставы для ўстаноўкі тых ці іншых сістэм бяспекі ва ўстановах адукацыі рознага тыпу. Такую прапанову агучыў на пасяджэнні Мінгарвыканкама міністр адукацыі Ігар Карпенка:
— Давайце зробім нарматыўны прававы акт, якім будзем вызначаць, што належыць зрабіць у той ці іншай установе адукацыі. Зразумела, што трэба ўлічваць спецыфіку ўстановы, напаўняльнасць, месцазнаходжанне.
На думку міністра, ініцыятарам такога дакумента павінна быць МУС, а Міністэрства адукацыі гатова падключыцца.
— Нам трэба рацыянальна размяркоўваць сродкі, якія ў нас ёсць, — аргументаваў міністр. Для гэтага, на погляд кіраўніка ведамства, патрэбны стандарт мінімальных, але абавязковых да выканання мер — крытэрыі і падставы для неабходнасці ўстаноўкі тых ці іншых сістэм бяспекі.
— Таму што сёння ўсё гэта мае рэкамендацыйны характар, — рэзюмаваў І.В.Карпенка.
У Беларусі неабходна распрацаваць і зацвердзіць у форме нарматыўнага прававога акта крытэрыі і падставы для
ўстаноўкі тых ці іншых сістэм бяспекі ва ўстановах адукацыі рознага тыпу. Такую прапанову агучыў на пасяджэнні Мінгарвыканкама міністр адукацыі Ігар Карпенка:
— Давайце зробім нарматыўны прававы акт, якім будзем вызначаць, што належыць зрабіць у той ці іншай установе адукацыі. Зразумела, што трэба ўлічваць спецы фіку ўстановы, напаўняль насць, месцазнахо джанне.
На думку міністра, ініцыятарам такога дакумента павінна быць МУС, а Міністэрства адукацыі гатова падключыцца.
— Нам трэба рацыянальна размяркоў ваць сродкі, якія ў нас ёсць, — аргументаваў міністр. Для гэтага, на погляд
кіраўніка ведамства, патрэбны стандарт мінімальных, але абавязковых да выканання мер — крытэрыі і падставы для неабходнасці ўстаноўкі тых ці іншых сістэм бяспекі.
— Таму што сёння ўсё гэта мае рэкамендацыйны характар, — рэзюмаваў І.В.Карпенка.
Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.