Прырастаць новымі ідэямі

- 9:10Інфармацыйная гадзіна

Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў 2022 годзе плануецца правесці з 14 па 17 ліпеня. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

На пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па правядзенні міжнароднага брэндавага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” падвялі яго вынікі і абмеркавалі падрыхтоўку да чарговага фестывалю.

Намеснік прэм’ер-міністра паведаміў, што ў 2022 годзе, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю, вялікая ўвага будзе ўдзяляцца правя­дзенню музычных конкурсаў сярод маладых выканаўцаў і дзяцей:

— У полі зроку будзе знаходзіцца грунтоўная падрыхтоўка канкурсантаў, якія павінны прадстаўляць інтарэсы нашай краіны ў рамках гэтага міжнароднага конкурсу. У папярэднім фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі 32 краін, гэта значыць статус міжнароднага фестывалю захоўваецца, мы нават прыра­стаем новымі краінамі. У мінулым фестывалі ўпершыню прымаў удзел Эквадор. Усіх, хто едзе да нас з добрымі намерамі і творчымі праектамі, мы з радасцю прымаем на “Славянскім базары”.

Найважнейшай часткай работы таксама з’яўляецца падрыхтоўка інфраструктуры горада і новых праектаў для прыцягнення маладзёжнай аўдыторыі.

— Сталыя традыцыі, сфарміраваныя жыццём і практыкай, павінны паступова перадавацца маладому пакаленню,

а каб ім было сапраўды цікава, мы бу­дзем рыхтаваць новыя праекты, каб кожны чалавек, кожны беларус знайшоў нешта цікавае для сябе ў рамках фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Вядома ж, мы будзем развіваць і праект “Саюзная дзяржава запрашае” — гэта наш беларуска-ра­сійскі брэнд, які таксама будзе прырастаць новымі ідэямі, — адзначыў Ігар Петрышэнка.

На яго думку, у канцэрце майстроў мастацтваў Рэспублікі Беларусь павінны з’яўляцца новыя імёны і артысты:

— Вельмі важна, каб наша краіна як магутная дзяржава, якая падтрымлівае сваё мастацтва, развівалася ў гэтым плане і далей, прырастала новымі падыходамі і ідэямі ў рамках “Славянскага базару”.