На пасяджэнні выніковай калегіі назвалі пераможцаў штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці.
Летась сістэма адукацыі Магілёўскай вобласці дынамічна і мэтанакіравана развівалася. За дасягненне станоўчых вынікаў у рабоце педагагічныя калектывы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Так, сярод гарадскіх упраўленняў першы пераможны дыплом быў уручаны ўпраўленню па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама. Сярод раёнаў перамогу святкавалі аддзел па адукацыі Асіповіцкага райвыканкама і аддзел па адукацыі, спорце і турызме Круглянскага райвыканкама.
На ўзроўні дашкольнай адукацыі лепшымі прызнаны яслі-сад аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Магілёва. Найбольш эфектыўна сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі працавалі гімназія № 3 Магілёва і Ціманаўская сярэдняя школа Клімавіцкага раёна. У спецыяльнай адукацыі самыя высокія паказчыкі працы паказалі Шклоўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку і Круглянскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Дыпломы ў прафесійнай адукацыі ўручылі Магілёўскаму дзяржаўнаму эканамічнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу, Дзяржаўнаму прафесійнаму ліцэю № 9 Магілёва і Магілёўскаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму каледжу. Сярод устаноў дадатковай адукацыі 1-е месца дасталася калектыву Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат” Магілёва. А лепшым сацыяльным прытулкам прызналі Касцюковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.