Дзённік вандроўніка

- 11:12Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Электронны праект сярэдняй школы № 11 імя генерала арміі А.І.Антонава Гродна быў адзначаны гран­-пры і Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі.

Далучыць навучэнцаў да турыстычна-экскурсійнай дзейнасці, атрымаць і сістэматызаваць веды аб славутасцях Беларусі, паўплываць на стварэнне іміджу краіны як прывабнага турыстычна-краязнаўчага рэгіёна, разві­ваць даследчыя і інфармацыйныя кампетэнцыі навучэнцаў — такія мэты ставіла перад сабой класны кіраўнік настаўніца біялогіі і хіміі Вольга Генадзьеўна Карпенка.

Сёння дзеці не вельмі лю­бяць чытаць, але актыўна паво­дзяць сябе ў сацыяльных сетках, — дзеліцца Вольга Гена­дзьеўна. — Мы вырашылі “пасябраваць” паміж сабой іх імкненні да даследаванняў і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

Праект “Падарожнічаем ра­зам” прадстаўлены сайтам https://sch11travel.karpolya.ru, на якім могуць размяшчаць інфармацыю ўдзель­нікі праекта — навучэнцы і іх класны кіраўнік. Праект з’яўляецца электронным дакументам для фіксавання наведвання экскурсійных аб’ектаў Беларусі, які на працягу навучання будзе дапамагаць навучэнцам вывучаць сваю Радзіму.

Чытайце матэрыял Надзеі Вашкелевіч у нумары ад 10 лютага 2023 года.