Разумная настольная лямпа, высакавольтныя цацкі, аўтаматычная кармушка: якімі праектамі здзіўлялі навучэнцы Гомельшчыны на конкурсе “ТэхнаІнтэлект”.
24-ы раз абласны этап рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект” сабраў на базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф.Скарыны крэатыўных юнакоў і дзяўчат. Шэсць секцый — намінацый конкурсу — далі магчымасць юным жыхарам Гомельшчыны прадставіць тэхнічную творчасць па самых розных кірунках.
Дзеці прапанавалі праграмы бацькоўскага кантролю, макеты разумных дамоў, ваеннай тэхнікі, мадэлі караблёў, пераносныя дамашнія кандыцыянеры, модульны бокс для гадоўлі цялят, прыборы для ачысткі пітной вады ў палявых умовах, мультыфункцыянальны атмасферны зонд, металашукальнік, галаграфічны дысплэй. Яны займаліся вывучэннем глейкай аплікатуры, фізічных уласцівасцей папяровых сурвэтак, вымяралі мінералізацыю вады пры дапамозе гукавых хваль і нават спрабавалі сабраць ваду ў рэшата. Маладыя людзі стварылі мабільны дадатак для прадухілення несанкцыянаванага доступу, вэб-дадатак для развіцця сляпога друку і методыку тэсціравання антывіруснага праграмнага забеспячэння.
Сярод даследаванняў, якія зацікавілі ўніверсітэцкіх педагогаў, — біяакустычная прылада для аховы сельскагаспадарчых угоддзяў, разумная настольная WіFі-лямпа, кіраванне электрапрыборамі і асвятленнем у доме праз Telegram і лагічная гульня Turtle Code для развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Выкарыстанне мікрапрацэсарнага кіравання тэхналагічнымі працэсамі на жывёлагадоўчых комплексах і аўтаматычная кармушка для жывёл таксама былі прадстаўлены на конкурсе і ўвайшлі ў лік лідараў.
Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 10 лютага 2023 года.