Выдатнікі вучобы, пераможцы спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў: кадэцкая змена навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “За гонар Айчыны” сабрала больш за 500 юнакоў і дзяўчат з Беларусі і Расіі.
Кадэцкія змены Саюзнай дзяржавы сталі ўжо добрай традыцыяй. На іх з 2007 года пабывалі каля 7 тысяч выхаванцаў спецыялізаваных кадэцкіх навучальных устаноў, ваенна-патрыятычных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з розных куткоў дзвюх краін.
Гэтым разам у складзе 42 дэлегацый у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” з’ехаліся вучні з 20 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі.
Чытайце ў нумары ад 27 верасня 2022 года матэрыял Марыны Куняўскай.