Несці спорт у масы і выхоўваць будучых чэмпіёнаў. Гэтыя мэты ставіць перад сабой педагагічны калектыў сярэдняй школы № 1 Шклова.
— Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, далучэнне іх да здаровага ладу жыцця і заняткаў фізкультурай — гэтыя напрамкі ў ліку ключавых у дзейнасці нашай школы. І гэта не беспадстаўна. Даўно заўважана істотнае пагаршэнне стану здароўя сучасных школьнікаў. Дзеці ўсё больш аддаюць перавагу гаджэтам, становяцца нерухавымі. Як паўплываць на сітуацыю? Мы перакананы, што толькі праз укараненне здароўезберагальных тэхналогій і спорт, — расказвае дырэктар школы Вольга Дрозд.
Паводле яе слоў, ва ўстанове вялікая ўвага ўдзяляецца фізкультурна-аздараўленчай рабоце з навучэнцамі. Тут створана сучасная база для заняткаў спортам, рэгулярнымі сталі масавыя спартыўныя мерапрыемствы, карысныя рухавыя перапынкі.
— Мы другі год рэалізуем ініцыятыву “Школа — тэрыторыя здароўя”. І гэта для нас не фармальнасць. Мы хочам, каб у маладзёжным асяроддзі быць здаровым стала модным. Імкнёмся адрадзіць культуру спорту, бо з яго дапамогай можна многага дасягнуць у фарміраванні асобы дзіцяці. Спорт выхоўвае, аб’ядноўвае, дапамагае вучням раскрыцца і праявіць сябе, — адзначае Вольга Дзмітрыеўна.
Старанні педагогаў не марныя. Навучэнцы першай школы насамрэч — за спорт. Яны наведваюць секцыі і факультатывы, і апошнім часам ахоп дзяцей занятасцю са спартыўным ухілам значна вырас.
Чытайце матэрыял Ганны Сінкевіч у нумары ад 7 лютага 2023 года.