Распрацоўка праекта “Гатуем з “Дворыкам” па-беларуску” пачалася з удзелу вучняў гімназіі № 5 Баранавіч Аляксандра Бараноўскага, Паўла Чарняўскага і Назара Флора ў навуковых канферэнцыях.
Каманду з ліку сваіх выхаванцаў сабрала і натхніла на будучыя перамогі настаўніца англійскай мовы гімназіі № 5 Баранавіч Люцыя Анатольеўна Смолка. У 2019 годзе хлопцы пад яе кіраўніцтвам запусцілі першы адукацыйны відэаролік на платформе YouTube.
— Мы не чакалі, што гэта кагосьці зацікавіць, але званок ад гаспадара сядзібы Уладзіміра Дзермана здзівіў нас. Да яго прыязджалі турысты з Расіі, яны захацелі пагутарыць з намі і паспрабаваць нашу мачанку, — падзяліўся Аляксандр Бараноўскі.
Так аграсядзіба “Дворык” стала творчай пляцоўкай.
— Сёння ўзрастае колькасць відэаролікаў, кулінарных анлайн-часопісаў і курсаў па гатаванні страў. Мы з вучнямі захацелі прыцягнуць як мага больш прадстаўнікоў славянскіх культур і замежных грамадзян да знаёмства з беларускай нацыянальнай кулінарыяй праз удзел у экаагратурызме. Наш праект “Гатуем з “Дворыкам” па-беларуску” стаў папулярным. І мы вырашылі выкарыстаць атрыманыя вынікі даследавання для стварэння відэаролікаў у YouTube і буклетаў рэкламнага характару для сядзібы “Дворык”. А потым паўдзельнічаць у рэспубліканскім маладзёжным праекце “100 ідэй для Беларусі”, — расказвае настаўніца.
Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 3 лютага 2023 года.