“Каб зразумець, што такое экстрэмальныя гонкі з перашкодамі, неабходна ўбачыць іх на свае вочы, а лепш стаць удзельнікам”, — гаворыць Таццяна Пехцерава, кіраўнік фізічнага выхавання каладзішчанскага ясляў-сада № 4, пра сваё незвычайнае захапленне.
— Мая першая экстрэмальная гонка адбылася ў 2015 годзе. Запісалася на яе выпадкова. І адразу стала пераможцай. Цуд? Не думаю! У 9 класе, калі з мамай пераехалі ў Пінск з Глыбокага, я пачала займацца турыстычна-прыкладным мнагаборствам (ТПМ). Паступіўшы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, прадоўжыла трэніравацца і прымаць удзел у спаборніцтвах. Мая фізічная падрыхтоўка была даволі добрай, але далёка не ідэальнай, — самакрытычна адзначае Таццяна.
У гонак з перашкодамі і ТПМ шмат агульнага: абодва віды патрабуюць сілы духу, мужнасці, волі да перамогі. Ёсць і адрозненні: у першых неабходна выдатна бегаць, а вось навыкі спартыўнага арыентавання не патрабуюцца — трасы заўсёды распісаны і абазначаны.
Чытайце матэрыял Марыны Жданавай у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.