Адзінаццацікласніца з Лунінца Валерыя Латышэвіч стала пераможцай міжнароднага конкурсу навукі і энергетыкі BUCA IMSEF 2022, які праходзіў у Турцыі. Залаты медаль юнай даследчыцы прынесла яе вынаходка — грыбны фільтр ад радыенуклідаў для буякоў.
У турэцкім горадзе Ізміры Валерыя прадстаўляла і Беларусь, і сваю гімназію Лунінца, і навуковае таварыства навучэнцаў “Батаніка. Прыкладная мікалогія” Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Увазе экспертаў яна прадставіла вынікі свайго пошуку эфектыўных шляхоў зніжэння актыўнасці цэзію ў буяках высакарослых, якія вырошчваюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Дзяўчына 3 гады распрацоўвала грыбны фільтр на аснове міцэлію грыба дрэвавушкі, які блакіруе паступленне радыяцэзію ў ягады. І ўсе 3 гады яе даследчыцкі імпэт падтрымлівала старшы выкладчык біялагічнага факультэта БДУ і кіраўнік НТН “Батаніка. Прыкладная мікалогія” Алеся Шавялёва.
Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 18 лістапада 2022 года.