Танец сэрцаў

- 9:44Выхаванне, Выхаваўчая работа

Лiрычнасць народнага танца, пачуццёвасць i вiдовiшчнасць эстраднага — iм падуладна ўсё.

Харэаграфiчны калектыў “Янка” сярэдняй школы № 218 Мiнска iснуе ўжо больш як 25 гадоў. Яго кiраўнiк Алена Пятроўна Казлоўская ўзгадвае, што шлях у мастацтва для аб’яднання быў напоўнены выпрабаваннямi i трывогамi, але, нягледзячы на ўсе цяжкасцi, сёння яму ёсць чым ганарыцца:

“Пачыналi фактычна з нуля. У той год, калi адкрылася наша школа, пачало работу i яе харэаграфiчнае аддзяленне. Тады ў нас не было нiчога, акрамя жадання расці і развівацца, а сёння мы спрацаваны калектыў аднадумцаў з тысячамі дарослых выпускнікоў і сотнямі сцэнічных нумароў за плячыма. І на гэтым шляху нас вельмі падтрымліваў дырэктар нашай школы Валерый Рыгоравіч Макарчук, які быў побач і ў вясёлыя, і ў сумныя хвіліны”.

У калектыве працуюць вельмі творчыя педагогі і канцэртмейстары. Рэпертуар вельмі разнапланавы і шматжанравы.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 9 снежня 2022 года.