Яркія плаўнікі, рознакаляровыя хвосцікі… У падводным царстве Аршанскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі пануюць маляўнічасць і хараство. Але, як і любая прыгажосць, акварыумнае царства патрабуе далікатнага догляду.
Юныя аршанцы могуць бліжэй азнаёміцца з падводным царствам і яго насельнікамі толькі тут, у эколага-біялагічным цэнтры, на пазаўрочных занятках па акварыумістыцы.
“Сёння ў нас налічваецца 15 акварыумаў, дзе наведвальнікі могуць азнаёміцца з дзясяткамі відаў прэснаводных насельнікаў. Ёсць у нас і вялікі басейн з імклівымі залатымі рыбкамі, і прасторныя тэрарыумы, у якіх жывуць водныя і сухапутныя чарапахі, малюскі, шпорцавыя жабы і іншыя прадстаўнікі воднай фаўны”, — расказвае Вольга Сяргееўна Ліфляндчык, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Аквасвет”.
Праграма яе гуртка разлічана на год, за гэты час навучэнцы паспяваюць засвоіць гісторыю рыбаводства, вывучыць будову акварыума, яго абсталяванне, азнаёміцца з акварыумнымі раслінамі і спосабамі іх размнажэння. Дзеці асвойваюць правілы догляду падводных насельнікаў, на практыцы адпрацоўваюць правілы іх кармлення і складання збалансаванага рацыёну, даведваюцца, на якія інфекцыі хварэюць рыбы і як іх лячыць. Напрыканцы тэрміну навучання лепшыя навучэнцы могуць самастойна правесці экскурсію па акванарыуме і расказаць пра кожнага з яго насельнікаў.
Чытайце матэрыял Віталіны Нсцяровіч у нумары ад 10 студзеня 2023 года.