Наватарскія ідэі сталічнай ДХШМ № 1 атрымалі распаўсюджванне нават за межамі Беларусі

- 16:20Образование

“Танец — паэзія ног”, — лаканічна і вобразна сфармуляваў некалі англійскі паэт Джон Драйдэн. Вось і юныя выхаванцы сталічнай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў № 1 пад кіраўніцтвам вопытных і чулых педагогаў вучацца танцаваць, разумець і цаніць прыгожае, перадаваць мовай цела прыгажосць вобразаў музыкі. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Узорная навучальная ўстанова, як і тэатр, пачынаецца з вешалкі. Трапляючы ў сімпатычны трохпавярховы будынак на вуліцы Малой, 35, адразу заўважаеш асаблівую атмасферу — тут па-святочнаму чыста і светла, у холе на першым паверсе на бачным месцы размешчаны фатаграфіі выпускнікоў, якімі тут па праве ганарацца.

За столікам у буфеце, куды мы зазіраем разам з дырэктарам заслужаным дзеячам культуры Беларусі Ірынай Дарохінай, абедаюць дзяўчынкі ў ружовых уборах, з акуратна ўкладзенымі валасамі і вялікімі бантамі. Крыху пазней вучаніцы 4 класа агульнаадукацыйнай школы (і паралельна 3-га ў харэаграфічнай) у святочна ўпрыгожанай зале старанна прадэманструюць нам свае танцавальныя ўменні, якім навучыліся пад кіраў­ніцтвам педагога. Такіх залаў у школе сем. Усе яны абсталяваны ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Прадумана ўсё да дробязей — балетныя станкі, вялікія люстры, пакрыцці падлогі ад лінолеуму да бярозавай дошкі, у залежнасці ад таго, які танцавальны напрамак дзеці вывучаюць.

Дзве залы сучаснай харэаграфіі аддзелены адна ад адной люстраной сцяной, якая пры неабходнасці рассоўваецца. У такім прасторным памяшканні можна праводзіць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і нават балі.

Чытайце матэрыял Уладзіміра ПІСАРАВА ў нумары ад 7 сакавіка 2023 года.