Спектаклі носяць пазнавальны характар: як у школе № 10 Светлагорска працуе дыдактычны тэатр

- 10:10Образование

Дыдактычны тэатр на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 10 Светлагорска Святланы Лявоненка з’явіўся больш за 10 гадоў назад. Тады педагог натхнілася інавацыйнай дзейнасцю і жаданнем даходліва патлумачыць сваім вучням змяненні ў беларускім правапісе. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

”Сцэнарыі дыдактычных тэатраў пачала пісаць у межах інавацыйнага праекта. Мы так захапіліся з калегамі, што пачалі дзяліцца вопытам на семінарах і конкурсах рознага ўзроўню. Нават занялі 1-е месца на рэспубліканскім конкурсе распрацовак літаратурнага матэрыялу для дзіцячага тэатра ў намінацыі “Арыгінальная творчасць”, — адзначыла Святлана Уладзіміраўна.

У выніку настаўніца стварыла ў школе дыдактычны тэатр, які з’яўляецца вучэбным, бо ўсе спектаклі носяць навучальны, пазнавальны характар. З метадычнага пункту гледжання, гэта заняткі, на якіх школьнікі атрымліваюць вучэбную інфармацыю ў форме тэатралізаванага паказу.

“Разыгрываецца сцэнка, у межах якой вучні даведваюцца пра якія-небудзь правілы (напрыклад, арфаграфіі, пунктуацыі). Акрамя таго, такія заняткі даюць магчымасць педагогу, навучэнцам паспрабаваць сябе ў ролі сцэнарыста, рэжысёра, акцёра. У аснове дыдактычнага тэатра ляжыць ролевая гульня, якая аб’ядноўвае вучэбны матэрыял з працэсам развіцця асобы, яе эмацыянальнай сферай. Больш за тое, дыдактычны тэатр уяўляе сабой навукова-пазнавальны і мастацка-эстэтычны варыянт калектыўнай творчай справы”, — працягвала тлумачыць Святлана Уладзі­міраўна.

Канечне, дыдактычны тэатр — эфектыўны сродак навучання. У гэтым мая суразмоўніца паспела пераканацца не адзін раз. Ды і той факт, што дзеці з ахвотай удзельнічаюць у такіх пастаноўках, — яскрава гэта пацвярджае.

“Такі тэатр стымулюе іх пазнавальную і камунікатыўную актыўнасць, бо дзеючымі асобамі могуць быць, напрыклад, лінгвістычныя паняцці”, — заўважае педагог.

Чытайце матэрыял Вольгі ДУБОЎСКАЙ у нумары ад 24 сакавіка 2023 года.