У Барысаўскае кадэцкае вучылішча Мінскай вобласці, якое пачне працаваць 1 верасня, набралі 140 навучэнцаў, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
Вучылішча размяшчаецца ў будынку Старабарысаўскай школы-інтэрната. Кадэцкае вучылішча ў Слуцку, якое працуе з 2010 г., карыстаецца папулярнасцю, таму ў рэгіёне вырашылі адкрыць яшчэ адну падобную ўстанову.
— У Барысаўскае кадэцкае вучылішча дзяцей прымалі ў 8—10 класы, — расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Філістовіч. — Набор адкрыўся 1 чэрвеня. У вучылішча паступілі як дзяўчаты, так і хлопцы. Таксама ў рэгіёне ствараюцца ваенна-патрыятычныя клубы — ва ўстановах адукацыі іх ужо 106. Туды запісаліся больш за 2 500 школьнікаў.
Наталля САХНО
Фота прадастаўлена МАІРА, здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі