56 фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства з усіх рэгіёнаў краіны ў найбліжэйшыя 10 дзён будуць змагацца за званне лепшага ў прафесіі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў фіналу звярнуўся першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, які адзначыў высакароднасць і значнасць прафесіі настаўнік.
Старшыня журы конкурсу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская пажадала ўдзельнікам сілы духу на шляху да перамогі.
Сёння на сцэне БДПУ прайшло першае конкурснае мерапрыемства — самапрадстаўленне. Прыгожыя, яркія, кемлівыя, прафесійныя — усе ўдзельнікі фіналу змаглі праявіць і паказаць сябе.
Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота Алега ІГНАТОВІЧА