Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
“У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Мінску вамі была пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі”, — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і даверу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і новых стваральных дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.
Нагадаем, што Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыняў рашэнне аб складанні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 20 сакавіка 2019 года.