Прэзідэнт Беларусі на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў паставіў задачы па найбольш актуальных і вострых тэмах парадку дня.
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, паставіў задачы перад аграрным сектарам, выказаўся аб вострай сітуацыі на граніцы з мігрантамі, даў даручэнні па рэагаванні на санкцыі Захаду ў адносінах да Беларусі, выказаўся на тэму лячэння ў Беларусі пацыентаў ад каранавіруса.
У першую чаргу кіраўнік дзяржавы закрануў тэму ўборачнай, завяршэння асенніх палявых работ і своечасовай падрыхтоўкі да вясны. Па аб’ектыўных прычынах яшчэ застаюцца невялікія аб’ёмы кукурузы і цукровых буракоў. Увогуле, па ўсіх культурах у краіне ў гэтым годзе сабрана каля 9 млн тон збожжа.
— Гэта нядрэнны ўраджай па бягучым годзе. Дастаткова для таго, каб забяспечыць насельніцтва хлебам, хлебабулачнымі вырабамі, а таксама кармамі пагалоўе жывёлы, якое ў нас ёсць і якое мы плануем мець у будучым годзе, — адзначыў Прэзідэнт.
Цэны на цукар, як і ў цэлым на прадукты харчавання, вельмі нядрэнныя, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. На яго погляд, гэта дас ць магчымасць паправіць і ўмацаваць фінансавае становішча гаспадарак:
— Мы атрымаем каля 4 млн тон цукровых буракоў. Забяспечым поўнасцю ўнутраны рынак цукрам, гэта прыкладна 350 тысяч тон. І прыкладна столькі ж пойдзе на экспарт.
Галоўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы ў тым, каб усё рабілася якасна і аператыўна, у аптымальныя тэрміны. Асаблівыя акцэнты — на падрыхтоўку і рамонт тэхнікі да вясны, а стратэгічная задача на найбліжэйшую перспектыву — меліярацыя.
Прэзідэнт не абмінуў і сітуацыю на граніцы з мігрантамі. Ён даручыў дадаткова звярнуць увагу на пытанні дапамогі бежанцам на граніцы, асабліва цяжарным і дзецям. У тым ліку кіраўнік дзяржавы даручыў падвезці ім сухіх дроў.
Задача Міністэрству замежных спраў — у ААН і іншых міжнародных структурах вельмі жорстка ўзнімаць адпаведныя пытанні.
Адначасова беларускі лідар даў дакладныя даручэнні ў сферы захавання пагранічнай бяспекі:
— Міністэрству абароны, КДБ, пагранвойскам — забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войскаў НАТА і Польшчы. Вы бачыце, што 15 тысяч ужо ваеннаслужачых, танкі, бранятэхніка, верталёты паляцелі з самалётамі. Яны падцягнулі да нашай граніцы, прытым нахабна, не папярэдзіўшы нікога.
Акрамя таго, заўважыў Прэзідэнт, намецілася небяспечная тэндэнцыя, калі ў лагер мігрантаў спрабуюць перакінуць зброю і боепрыпасы, каб справакаваць канфлікт.
Яшчэ адна тэма, абазначаная на нарадзе, — санкцыі. Заўважыўшы, што Беларусь пачалі палохаць пятым пакетам, кіраўнік дзяржавы даручыў прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку:
— Мы ім дараваць нічога не павінны. Польшча нас палохае, што закрые граніцу. Калі ласка, закрывайце: менш збеглых туды будзе перамяшчацца. Пытанне не ў гэтым. Я проста паслухаў гэтых нягоднікаў, якія наогул безгаловыя. А калі мы закрыем транзіт праз Беларусь? Праз Украіну не пройдзе: там расійская граніца закрыта. Праз Прыбалтыку дарог няма. Калі мы закрыем для палякаў і, напрыклад, для немцаў, што будзе тады? Мы не павінны, абараняючы свой суверэнітэт і незалежнасць, спыняцца — ні перад чым.
Прэзідэнт таксама заўважыў, што праз Беларусь ідзе транснацыянальны магістральны экспартны газаправод Ямал — Еўропа, прычым апошнім часам аб’ёмы транзіту газу з Расіі на Захад значна павялічыліся:
— Мы абаграваем Еўропу, яны нам яшчэ пагражаюць, што закрыюць граніцу. А калі мы перакрыем прыродны газ туды? Таму я кіраўніцтву б Польшчы, літоўцам і іншым безгаловым парэкамендаваў думаць, перш чым гаварыць. Але гэта іх справа. Закрыюць — няхай закрываюць. Але МЗС павінна папярэдзіць усіх у Еўропе: калі толькі яны ўвядуць нам дадатковыя санкцыі, “незасваяльныя” і “непрымальныя” для нас, мы павінны адказваць. Як адказваць, мы з вамі дамаўляліся паўгода назад.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся на тэму пандэміі і эпідсітуацыі ў Беларусі і звярнуў увагу на неабходнасць паступовага вяртання да звычайнай работы тых клінік, якія раней былі перапрафіляваны пад лячэнне хворых з каранавірусам:
— Няхай бальніцы ў поўным аб’ёме пачынаюць планавыя маніпуляцыі, аперацыі і дапамогу людзям. Тэрапеўтычныя аддзяленні няхай тэрапіяй займаюцца, анкалагічныя — анкалогіяй. Трэба канцэнтраваць у адной-дз вюх, трох-чатырох бальніцах Мінска кавідных хворых і іх лячыць. А астатнія бальніцы вымыць, вычысціць, і няхай займаюцца планавымі маніпуляцыямі.
Пры гэтым зніжэнне захваральнасці нельга лічыць падставай, каб расслабляцца, упэўнены кіраўнік дзяржавы. Асаблівую ўвагу ён даручыў звярнуць на сітуацыю ў Мінску, дзе, паводле яго даных, даволі шмат пацыентаў з цяжкім лячэннем хваробы.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на лячэнне хворых на каранавірус з дзяржаўнага бюджэту затрачваюцца значныя грошы:
— Я яшчэ раз падкрэсліваю: на канец года з усіх крыніц мы трацім $2 млрд на пандэмію… Ні з каго не ўзялі ні капейкі за лячэнне, вакцынацыю, тэсціраванне. Ніхто ж грошы не плаціць. А бясплатна гэта не дастаецца. Усе крычаць: “Файзер! Файзер!” А ніхто не спытаў, за колькі нам флакончык гэтага “Файзера” прапануюць. Ад 20 да 30 долараў толькі за адну ін’екцыю! У нас свая вакцына напалову таннейшая. Тое ж самае і тэсціраванне. Таму не трэба крычаць. Урачы ведаюць, чым лячыць і вакцынаваць. У нас добрыя вакцыны, не горшыя, чым “Файзер”.
На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы было разгледжана і рэфармаванне прадпрымальніцкай дзейнасці. Прэзідэнт нагадаў, што ім была пастаўлена задача павысіць ступень удзелу суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. На зацвярджэнне кіраўніка дзяржавы ўнесены праект Указа “Аб дзейнасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва”.
Па матэрыялах БелТА падрыхтавала
Кацярына РУМЯНЦАВА.