Ад задумы да выніку

- 10:24Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

Новы фармат сумеснай работы апрабавалі ўдзельнікі педагагічных клубаў і сеткавых суполак.

Больш за 150 яркіх зорак адукацыйнай сістэмы паўночнага рэгіёна прадставілі вынікі сваёй дзейнасці, абмяняліся вопытам і скаардынавалі планы на будучыню. Кванторыум “ВАІРА: тэрыторыя прафесійнага росту” сабраў прадстаўнікоў абласных аб’яднанняў “Альянс” (педагогі-псіхолагі), “КонSTELLAрыс” (настаўнікі-метадысты, пераможцы рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” розных гадоў), “Лідар” (менеджары ў сферы адукацыі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі), “Праблемы. Пошукі. Знаходкі” (педагогі дашкольнай адукацыі), “Урок” (настаўнікі пачатковых класаў), “Школа маладога педагога” і “STEM-педагог: настаўнік будучыні”. 

Мерапрыемства было арганізавана з мэтай актывізацыі асобаснага і прафесійнага патэнцыялу педагагічных работнікаў, павышэння прэстыжу прафесіі. У кванторыуме прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Аўтухова, з відэазваротам выступіла начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Альбіна Давідовіч. 

Кожная суполка педагогаў прэзентавала творчую візітоўку “Ад задумы — да выніку”.  Лепшыя настаўнікі і спецыялісты сістэмы адукацыі вобласці правялі для калег 16 інтэрактыўных майстар-класаў па розных напрамках…

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 13 студзеня 2023 года.