Днямi завяршыўся Рэспублiканскi злёт студэнцкiх педагагiчных атрадаў, падчас якога адбыўся конкурс на лепшага важатага. Перамогу ў iм падзялiлi паміж сабой дзве дзяўчыны. Зазiрнём у вочы будучыні беларускай педагогiкi i пазнаёмiмся з пераможцамi блiжэй.
Марыя Жываглод, студэнтка 3 курса БДПУ iмя Максiма Танка, марыла прымераць на сябе ролю важатай з дзяцiнства, яшчэ калi адпачывала ў НДЦ “Зубраня”. Тады ёй здавалася, што няма больш цiкавай работы: весялосць, жарты, танцы, спартландыi, бесперапынная змена дзейнасцi. І калi год назад Марыi выпала магчымасць вярнуцца ў “Зубраня” ў новай ролi, яна без ваганняў ёй скарысталася.
— Усiм, хто хацеў стаць байцом педатрада, трэба было прайсцi субяседаванне: адказаць на два тэарэтычныя пытаннi i выканаць практычнае заданне. Я справiлася — i апынулася ў кроку ад здзяйснення дзiцячай мары, — прыгадвае Марыя.
Рэчаiснасць яе нi кроплі не расчаравала. Наадварот, дзяўчына яшчэ больш упэўнілася ў правiльнасці выбару будучай прафесii.
— Некаторыя мае калегi-важатыя кажуць: “Вось бы адкiнуць усе працоўныя абавязкi i проста пабыць дзiцем у “Зубраняцi”, адчуць смак сонца, канiкул, бесклапотнасцi!” А мне здаецца: наадварот, быць важатым значна цiкавей, чым звычайным адпачывальнiкам. Увесь час лаўлю сябе на думцы, што лета занадта кароткае: энергii, сiл, iдэй яшчэ шмат, а канiкулы ўжо скончылiся, — разважае Марыя.
Дзяўчына працягвае педагагiчную дынастыю. Мама-настаўнiца, даведаўшыся пра жаданне дачкi стаць педагогам, шчыра яе падтрымала.
Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 11 лістапада 2022 года.