У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце пастаянна ўдасканальваецца спартыўная база.

Па словах прарэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Наталлі Балтрушэвіч, вялікая спартзала рэканструявана поўнасцю за сродкі ўстановы вышэйшай адукацыі. Тут будуць праводзіцца вучэбныя заняткі, трэніроўкі студэнтаў, выкладчыкаў у спартыўных секцыях (іх ва ўніверсітэце 21 па 18 відах спорту) і заняткі ў 16 групах здароўя, фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы, майстар-класы, спаборніцтвы розных узроўняў. Раней сучаснае аблічча набыла ўніверсітэцкая малая спартзала, а да канца года плануецца завяршыць рэканструкцыю шматфункцыянальнага стадыёна, на якім, дзякуючы падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола, будзе абсталявана футбольнае поле са штучным пакрыццём.
Таццяна БОНДАРАВА.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.





