Сусветны дзень турызму юныя віцябляне разам з педагогамі адзначылі спаборніцтвамі.
На старт у маляўнічай пойме Віцьбы выйшлі прадстаўнікі абласнога палаца дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада і Віцебскага раёна. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 70 навучэнцаў. Яны паказвалі свае ўменні і навыкі ў тэхніках пешаходнага і веласіпеднага турызму, спартыўным арыентаванні. Дыстанцыі былі разлічаны на дзяцей рознага ўзросту і рознага ўзроўню падрыхтоўкі. Як расказала загадчык аддзела турызму і краязнаўства ВАПДіМ Святлана Шорнікава, удзельнікі не толькі праходзілі турыстычную эстафету і дэманстравалі тэхніку ваджэння веласіпеда, але і выяўляліся лепшыя знаўцы роднага краю ў віктарыне “Гісторыя, прырода, культура Віцебшчыны”.
Чытайце ў матэрыяле Таццяны Бондаравай у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.