Лічбавыя тэхналогіі актыўна выкарыстоўваюцца сталічнымі педагогамі на ўроках і ў пазакласнай рабоце.
Па меркаванні настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 183 Мінска Алены Палушынай, творчых педагогаў не заўсёды задавольваюць электронныя сродкі навучання, дадаткі, створаныя прафесійнымі праграмістамі, або гатовыя матэрыялы інтэрнэт-рэсурсаў. Хочацца стварыць штосьці сваё, што будзе адпавядаць задачам урока, асаблівасцям класа, узроўню ведаў вучняў.
Існуе шмат інфармацыйных рэсурсаў, якія даюць настаўніку магчымасць распрацоўваць уласныя электронныя матэрыялы. Адным з такіх рэсурсаў з’яўляецца сайт для стварэння інтэрактыўных заданняў WordWall. “Гэты рэсурс нескладаны ў прымяненні, дазваляе карыстацца шаблонамі і гатовымі заданнямі без рэгістрацыі або лёгка стварыць свае цікавыя практыкаванні, выкарыстоўваючы шматлікія шаблоны па любых прадметах школьнай праграмы. Выбраўшы каманду “Стварыць сваё вучэбнае заданне” і шаблон, настаўнік уносіць сваю інфармацыю, — расказвае настаўніца.
Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 11 кастрычніка 2022 года.